Пачатак прыёму заявак абвясьціла Белтэлерадыёкампанія.
Паводле правілаў, адбор адбываецца ў два этапы: разгляд заявак і праслухоўваньне і фінал. Журы праводзіць адкрытае праслухоўваньне прэтэндэнтаў да 14 студзеня. У фінал трапяць ня больш за 15 удзельнікаў, а трансьляваць яго будуць не пазьней за 1 сакавіка 2018 году.
Сёлета міжнародны конкурс «Эўрабачаньне-2018» пройдзе ў траўні ў Лісабоне (Партугалія). Паўфіналы адбудуцца 8 і 10 траўня, фінал — 12 траўня. У 2017 беларускі гурт Naviband заняў 17-е месца ў фінале конкурсу, пазмагаўшыся з выканаўцамі з 26 краін. Перамог Салвадор Сабрал з Партугаліі.
Песьня Арцёма Лук’яненкі і Ксеніі Жук «Гісторыя майго жыцьця» набрала 83 балы. Максымальную ацэнку — 12 балаў — беларусам далі Азэрбайджан і Ўкраіна.