Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША назваў першую краіну сьвету па росьце заражэньня ВІЧ


1 сьнежня ва ўсім сьвеце адзначаецца дзень барацьбы са СНІДам.

Каардынатар глябальных праграмаў па барацьбе зь ВІЧ-інфэкцыяй Дзярждэпартамэнта ЗША Дэбары Біркс заявіла, што, згодна з сьвежай статыстыкай, самыя высокія ў сьвеце тэмпы росту заражэньня ВІЧ зафіксаваныя ў Расеі.

Паводле яе слоў, гэта адбываецца «ў першую чаргу па прычыне таго, што ў Расеі недастаткова адказна падыходзяць да праблемы і недаацэньваюць размах эпідэміі» і колькасьць інфікаваных.

У Расеі сёньня жывуць 870 тысяч 952 чалавек, інфікаваных ВІЧ. Пры гэтым з пачатку года ў многіх рэгіёнах Расеі пацыенты СНІД-цэнтраў атрымліваюць лекі з перабоямі, у скарочана аб’ёме.

Многія некамэрцыйныя арганізацыі, якія займаюцца раздачай тэстаў на ВІЧ, бясплатных шпрыцоў і прэзэрватываў, былі прызнаныя ў Расеі замежнымі агентамі і непажаданымі арганізацыямі, а дзейнасьць некаторых была наўпрост забаронена.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG