У ведамстве пацьвердзілі, што Барат прызнаў віну ва ўзломе 11 тысяч акаўнтаў электроннай пошты ў інтарэсах сваіх «саўдзельнікаў» з Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі (ФСБ). Раней пра гэта паведамляла агенцтва Reuters.
15 сакавіка ўлады ЗША абвінавацілі Баратава і трох расейцаў, у тым ліку супрацоўнікаў ФСБ Ігара Сушчына і Дзьмітрыя Дакучаева, ва ўзломе сэрвэраў кампаніі Yahoo. Па вэрсіі сьледзтва, хакеры пры падтрымцы супрацоўнікаў расейскага ведамства атрымалі доступ да асабістай інфармацыі грамадзян ЗША і Расеі, уключаючы дыпляматаў, работнікаў СМІ і дзяржаўных служачых.
Дакучаеў зараз знаходзіцца пад вартай у Расеі па абвінавачваньні ў «дзяржаўнай здрадзе». Баратаў быў арыштаваны ў Канадзе і перададзены ўладам ЗША. Аб месцазнаходжаньні Сушчына і расейца Аляксея Белана, які, як мяркуецца, працаваў разам з канадзкім хакерам, пакуль не паведамлялася.