За захаваньне назвы прагаласавалі 12 дэпутатаў, адзін выступіў супраць, шасьцёра ўстрымаліся ад галасаваньня, паведаміў у сваім Фэйсбуку дэпутат Тамаш Суліма.
Паводле закону аб дэкамунізацыі назваў публічных аб’ектаў у Польшчы, улады хочуць зьмяніць назву вуліцы ў Бельску-Падляскім, якая носіць імя Браніслава Тарашкевіча, ды скасаваць імя Тарашкевіча як патрона бельскага ліцэя, у якім вядзецца навучаньне беларускай мовы.
У польскіх дэкамунізатараў нясьпелае бачаньне гісторыі, — гісторык Латышонак
Канчатковае рашэньне аб дэкамунізацыі імя Браніслава Тарашкевіча мае прыняць падляскі ваявода.