Тацяна Сідарчук працуе даяркай на жывёлагадоўчым комплексе ў адной зь вёсак Асіповіцкага раёну.
Разам з чацьвярымі дзецьмі яна жыве ў хаце сваякоў свайго грамадзянскага мужа, бо яе заробак у 400 рублёў лічыцца высокім і таму дапамога ад дзяржавы ці льготны крэдыт на пабудову жытла для яе не прадугледжаны.