Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадыраў заклікаў перадаць Грузіі парэшткі Сталіна і ўшанаваць Хрушчова


Ушанаваньне 130-й гадавіны нараджэньня Ёсіфа Сталіна ў грузінскім горадзе Горы, дзе ён нарадзіўся (21 сьнежня 2013 году).
Ушанаваньне 130-й гадавіны нараджэньня Ёсіфа Сталіна ў грузінскім горадзе Горы, дзе ён нарадзіўся (21 сьнежня 2013 году).

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў прапанаваў перадаць Грузіі парэшткі Сталіна і ушанаваць ў Расеі памяць Хрушчова. Ён таксама зноў заклікаў пахаваць цела Леніна.

У інтэрвію агенцтву «Интерфакс» Кадыраў заявіў, што трэба праявіць добрую волю і аддаць Грузіі парэшткі Ёсіфа Сталіна, каб яго пахавалі на радзіме. У выніку, паводле Кадырава, «мільёны жыхароў Расеі уздыхнуць на поўныя грудзі, даведаўшыся, што сталінскі дух пакінуў Расею».

Савецкага кіраўніка Мікіту Хрушчова кіраўнік Чачні назваў чалавекам, які зрабіў «вялікі ўнёсак у перамогу справядлівасьці ў дачыненьні да чачэнцаў і інгушоў». Ставіць ці не яму помнік, вырашаць расейскія ўлады, — лічыць Кадыраў, але сам ён перакананы, што Расея павінна памятаць імя Хрушчова.

Таксама кіраўнік Чачні зноў выказаўся з нагоды пахаваньня цела Ўладзіміра Леніна, падкрэсьліўшы, што яго трэба аддаць зямлі і паставіць на магіле помнік савецкаму правадыру, які ён заслужыў, «даючы, у тым ліку ўказаньні і згоду на рэпрэсіі».

Цела Ўладзіміра Леніна ў Маўзалеі ў Маскве (архіўнае фота)
Цела Ўладзіміра Леніна ў Маўзалеі ў Маскве (архіўнае фота)

Раней з прапановамі пахаваць цела Леніна неаднаразова выступалі прадстаўнікі расійскай апазыцыі. Адной з апошніх была Ксенія Сабчак, якая мае намер удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах у 2018 годзе. Пасьля гэтага за пахаваньне Леніна выказаліся Кадыраў і дэпутат Дзярждумы Натальля Паклонская.

Лідэр расейскай кампартыі Генадзь Зюганаў назваў ідэю пахаваць цела Леніна «балбатнёй». Кіраўнік Чачні заклікаў лідэра КПРФ папрасіць прабачэньня за гэтыя словы, той адмовіўся.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін ў 2016 годзе выступаў супраць пахаваньня Леніна. Ён заклікаў «падыходзіць да гэтага пытаньня акуратна, каб не ўнесьці раскол у грамадзтва».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG