Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў Паўночную Карэю дзяржавай-спонсарам тэрарызму. Гэтая заява была зробленая ў Белым доме ў панядзелак, 20 лістапада.
Трамп падкрэсьліў, што гэта — частка кампаніі, якую праводзяць Злучаныя Штаты па аказаньні максымальнага ціску на Паўночную Карэю.
Прэзыдэнт ЗША дадаў, што Злучаныя Штаты ўводзяць дадатковыя санкцыі ў дачыненьні да Пхэньянау. Паводле яго, Міністэрства фінансаў ЗША паведаміць аб падрабязнасьцях новых эканамічных захадаў у дачыненьні да Паўночнай Карэі ўжо ў аўторак.
Паўночная Карэя — апошняя з краінаў, уключаных Злучанымі Штатамі ў сьпіс дзяржаваў-спонсараў тэрарызму. У 2008 годзе яна была выключаная з гэтага пераліку ў спробе дасягнуць дамоўленасьці ў пытаньні аб ядзернай праграме Пхэньяну.