Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхара Магілёва судзяць за распальваньне нацыянальнай варожасьці


Аляксей Кузьмін, архіўнае фота
Аляксей Кузьмін, архіўнае фота

Магілёўскі абласны суд сёньня а 14-й гадзіне пачынае разгляд справы 26-гадовага Аляксея Кузьміна. Яго вінавацяць у распальваньні нацыянальнай варожасьці за камэнтары ў інтэрнэце. Жыхар Магілёва знаходзіцца пад вартай 3 месяцы.

Аляксею Кузьміну інкрымінуецца першая частка 130-га артыкулу Крымінальнага кодэксу Беларусі. Калі ягоная віна будзе даказаная, яму пагражае да пяці гадоў пазбаўленьня волі.

Абвінавачаны са жніўня ўтрымліваецца ў сьледчым ізалятары. У яго дома быў ператрус, супрацоўнікі Сьледчага камітэту забралі аргтэхніку. Родныя пазьбягаюць кантактаў з журналістамі. Вядома, што хлопец нібыта разьмяшчаў у сацыяльных сетках камэнтары, якія расцэненыя, як заклікі супраць расейцаў і габрэяў.

Магілёўскія праваабаронцы адсочваюць сытуацыю з абвінавачаным.

Утрыманьне хлопца пад вартай на працягу трох месяцаў за публікацыі ў інтэрнэце — гэта надзвычай жорсткае абыходжаньне, лічыць праваабаронца Барыс Бухель.

Паводле Бухеля, складанасьць сытуацыі ў тым, што ў праваабаронцаў няма доступу да матэрыялаў справы.

«Неабходна зрабіць аналіз гэтых матэрыялаў на прадмет наяўнасьці ў камэнтарах, якія выкладаў у інтэрнэт затрыманы, «мовы варожасьці», — адзначае праваабаронца.

У красавіку Свабода пісала пра Кузьміна, якога магілёўская ДАІ была аштрафавала за бел-чырвона-белую налепку. Аштрафаваны абяцаў абскардзіць пакараньне, але невядома, ці зрабіў тое.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG