Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Француза з патронам» Жаляна Віё прызналі невінаватым і вызвалілі пасьля двух месяцаў за кратамі


Жалян Віё, архіўнае фота
Жалян Віё, архіўнае фота

У Гомельскім абласным судзе абвясьцілі прысуд грамадзяніну Францыі Жаляну Віё, якога злавілі на мяжы з адным баявым патронам: прызнаны невінаватым і вызвалены з-пад варты ў сувязі з адсутнасьцю складу злачынства.

На сустрэчы з журналістамі па вызваленьні Жалян Віё сказаў, што ён шчасьлівы, бо чакаў такога прысуду. Ён ня будзе патрабаваць выплаты маральнай шкоды, бо ў досьведзе, які ён атрымаў, «ёсьць больш станоўчага, чым адмоўнага» (хоць у СІЗА бачыў пацукоў і прусакоў, з двух месяцаў два тыдні сядзеў без ацяпленьня).

На пытаньне, ці прыедзеце ён яшчэ ў Беларусь у госьці, Віё адказаў:

«Калі аднойчы Лукашэнка ня будзе прэзыдэнтам, а правасудзьдзе палепшыцца, то чаму не». Перакладчыца не наважылася агучыць гэты адказ.

Жалян Віё па сканчэньні суду
Жалян Віё па сканчэньні суду

Адвакат Віё Дзьмітры Пяткевіч назваў рашэньне нечаканым — хоць і спадзяваўся на такі вынік.

«Гэта дзякуючы таму, што суд вельмі падрабязна і ўнікліва стаў разьбірацца ў гэтай справе, часткова дзякуючы рэзанансу, што ўзьнікнуў вакол гэтай справы», — казаў Пяткевіч.

Раніцай Віё ў апошнім слове сказаў, што з павагай ставіцца да законаў як Францыі, так і любой краіны, дзе ступала ягоная нага. Ён сьцьвярджаў, што ня меў намераў нашкодзіць Беларусі – патрон жа яму падарылі ў Польшчы як сувэнір, ён лічыў яго муляжом (і адчуваньне свабоды ён ніколі б не прамяняў на такі падарунак).

«Нягледзячы на адмоўны досьвед, я не расчараваны, — казаў Віё. — Найперш я ацаніў дабрыню і ўвагу незнаёмых людзей, якія дасылалі мне лісты і пасылкі».

***

24-гадовы Жалян Віё быў затрыманы 21 верасьня на памежным пераходзе Новая Гута (мытнік сказаў, што Віё аглядалі, бо быў барадаты) і абвінавачаны ў незаконнай перавозцы агнястрэльнай зброі (ч. 2 арт. 295 КК) і незаконным абарачэньні атрутных рэчываў (ч. 1 333-1 КК). Санкцыі паводле гэтых артыкулаў прадугледжваюць да 7 гадоў пазбаўленьня волі.

17 лістапада прадстаўніца дзяржаўнага абвінавачаньня Вольга Лашчанка папрасіла пакараць падсуднага штрафам у памеры 300 базавых велічыняў (6900 рублёў) і вызваліць на парукі. Пры гэтым прадстаўніца пракуратуры адзначыла, што віна іншаземца «цалкам даказаная».

«Я хутка пакрыюся лёдам». Сваякі затрыманага француза пра яго падарожжа ў «беларускае пекла»

У той жа час адвакат абвінавачванага Дзьмітры Пяткевіч заявіў, што яго падабароннага неабходна апраўдаць, бо ніякіх доказаў віны няма, як і прамога намеру на злачынства (ды й двух месяцаў у СІЗА для Віё было дастаткова, каб быць больш уважлівым да заканадаўства).

Апроч таго, пры першапачатковых сьледчых дзеяньнях не было перакладчыка, гэтым займаліся супрацоўнікі мытні. А згодна з законам, гэтую функцыю мусіць выконваць незацікаўленая асоба.

Два гады за карупцыю, штраф за масавыя беспарадкі. За што і як у Беларусі судзілі іншаземцаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG