Спэцпрадстаўнікі дзьвюх краінаў абмеркавалі спосабы уключэньня КНДР у перамовы, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Спэцпрадстаўнікі ЗША і Паўднёвай Карэі па паўночнакарэйскім ядзерным пытаньні ў пятніцу правялі перамовы і абмеркавалі захады ў мірным і дыпляматычным урэгуляваньні крызісу, дакладвае МЗС Паўднёвай Карэі.
Як паведамляецца ў заяве, спэцпрадстаўнік Паўднёвай Карэі Лі Ду Хун і ягоны амэрыканскі калега Джозэф Юн правялі «грунтоўную дыскусію», накіраваную на ўцягваньне КНДР у «значныя перамовы».
Прадстаўнікі дзьвюх краінаў дамовіліся працягнуць перамовы ў гэтым пытаньні, дакладвае ведамства.