Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7 незвычайных пратэстаў: аголеныя грудзі, безабаронная паліцыя і «аксамітныя ключы»


«Маўклівы пратэст» у Менску, 21 верасьня 2011 году
«Маўклівы пратэст» у Менску, 21 верасьня 2011 году

Напярэдадні гадавіны чэхаславацкай «аксамітнай» рэвалюцыі прапануем вам агляд дэманстрацыяў у сьвеце, якія мелі арыгінальную сымболіку ці кантэкст.

«Аксамітныя ключы», Чэхаславакія

17 лістапада — дзяржаўнае сьвята Чэхіі, гадавіна пачатку чэхаславацкай «аксамітнай» рэвалюцыі. У 1989 годзе яна пачалася з студэнцкай дэманстрацыі. Даволі хутка стала зразумела, што размова ідзе не пра лякальны пратэст інтэлігенцыі, а пра масавы народны рух супраць камуністычнага рэжыму.

Дзясяткі тысячаў людзей выходзяць на плошчу і зьвіняць вязкамі ключоў.

Гэта, бадай, самы яскравы вобраз, сымбаль «асксамітнай рэвалюцыі». Такім чынам у лістападзе і сьнежні 1989 году ўдзельнікі антыкамуністычных дэманстрацыяў у Празе давалі зразумець кіроўнай кампартыі — ваш час скончыўся (па-чэску odzvonilo).

«Маўклівыя пратэсты», Беларусь

Людзі выходзяць на плошчу і... маўчаць, час ад часу пляскаючы ў ладкі.

Пачатак «маўклівай акцыі» ў Менску, 22 чэрвеня 2011 году
Пачатак «маўклівай акцыі» ў Менску, 22 чэрвеня 2011 году

Сэрыя грамадзянскіх акцыяў пратэсту ў Беларусі адбыліся летам 2011 году, выкліканых вострым эканамічным крызісам і масавымі рэпрэсіямі супраць апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.

Акцыі праходзілі з чэрвеня па жнівень. Пасьля правядзеньне першых акцыяў праваахоўныя органы пачалі жорстка падаўляць «маўклівыя пратэсты».

Жаночы марш, ЗША

Сотні тысячаў жанчынаў мітынгуюць у ружовых шапках.

Італьянская дызайнэрка Анжэла Місоні падтрымала антытрампаўскія пратэсты сваёй калекцыяй на тыдні моды ў Міляне ў лютым 2017 году.
Італьянская дызайнэрка Анжэла Місоні падтрымала антытрампаўскія пратэсты сваёй калекцыяй на тыдні моды ў Міляне ў лютым 2017 году.

У дэманстрацыі ў Вашынгтоне у першы дзень пасьля інаўгурацыі прэзыдэнта Дональда Трампа удзельнічала да паўмільёна чалавек.
Ружовыя шапкі дэманстрантак павінныя былі нагадаць пра аўдыёзапіс 2005 году, у якой Трамп казаў пра свае дотыкі да інтымных месцаў жанчынаў.

Паліцыя супраць гвалту, Францыя

Паліцыянты пратэстуюць супраць нападаў на сябе.

Дэманстрацыя паліцыянтаў у Марсэлі ў кастрычніку 2016 году
Дэманстрацыя паліцыянтаў у Марсэлі ў кастрычніку 2016 году

Летась у Парыжы і ў многіх іншых гарадах Францыі прайшлі акцыі пратэсту супрацоўнікаў сілаў правапарадку. У сакавіку-траўні 2016 году ў краіне прайшоў шэраг акцыяў пратэсту супраць супраць рэформы працоўнага заканадаўства. Былі выпадкі, калі пратэстоўцы зьбівалі паліцыю. Паведамлялася нават, што падчас паліцэйскай маніфэстацыі былі зьбітыя некалькі пратэстоўцаў-паліцыянтаў.

«Манстрацыя», Расея

Маніфэстацыя сьцёбу і абсурду: «Пераплавім гумовыя дубінкі на прэзэрватывы!»

«Манстрацыі» — масавыя мастацкія акцыі ў шэрагу расейскіх гарадоў, якія пачаліся з першамайскай акцыі ў 2004 годзе ў Навасібірску. Зьмест транспарантаў і плякатаў гранічна абсурдызаваны і зьнешне апалітычны.

Прыклады лёзунгаў «манстрацыяў»:

— Божа, што я нясу?
— Я больш ня буду
— Хто тут?
— Мне заплацілі, каб я трымаў гэты плякат
— Нам патрэбнае іншае надвор’е!
— Алені нават падумаць ня могуць

Femen, Украіна

Голымі грудзьмі за свабоду і супраць прыгнёту: «Прыйшла, разьдзелася, перамагла»

Акцыя каля будынка Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі, 18 сьнежня 2011 году
Акцыя каля будынка Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі, 18 сьнежня 2011 году

Напачатку ўкраінскі, а цяпер і міжнародны жаночы рух, які атрымаў вядомасьць сваімі эпатажнымі акцыямі пратэсту, падчас якіх актывісткі агаляюць грудзі для прыцягненьня ўвагі. Рух, апроч іншага ладзіў пэрфоманс перад будынкам КДБ ў Менску. Сёлета актывістка руху Анжаліна Даіш зладзіла акцыю з аголенымі грудзямі падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі.

Pussy Riot, Расея

«Багародзіца, Пуціна прагані!» — панк-малебен ў храмах Масквы

Акцыя, зладжаная жаночым панк-рок-гуртам ў лютым 2012 году. Удзельніцы акцыі асуджаныя на два гады пазбаўленьня волі па абвінавачваньні ў хуліганстве па матывах рэлігійнай нянавісьці. Екацярыне Самуцэвіч пакараньне зьмянілі на ўмоўнае, Надзею Талаконьнікаву і Марыю Алёхіну ў 2013 годзе вызвалілі па амністыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG