Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NYT: Хакерская групоўка выкрала праграмы ў амэрыканскай спэцслужбы


Па дадзеных выданьня, праграмы выкарыстоўваліся АНБ для пранікненьня ў прылады і сеткі па ўсім сьвеце. Пасьля крадзяжу хакеры апублікавалі код некалькіх праграм. Пасьля гэтага код выкарысталі іншыя хакеры, у прыватнасьці, для стварэньня вірусаў-шыфравальшчыкаў, ад якіх пацярпелі сотні кампаній ва ўсім сьвеце.

The New York Times дакладвае, што кібэратакі мела сур’ёзныя наступствы для АНБ і паставіла пад сумнеў яго здольнасьць абараніць уласныя сеткі. Спэцслужбы ЗША дагэтуль не высьветлілі крыніцы ўцечкі. У аддзяленьнях АНБ па ўсёй краіне праходзяць пастаянныя праверкі, шмат каго з супрацоўнікаў звальняюць.

Увесну і ўлетку сотні кампаній па ўсім сьвеце падвергліся кібэратацы вірусаў-шыфравальшчыкаў WannaCry і Petya. Вірус блякаваў кампутары і патрабаваў выкуп у біткоінах. Экспэрты зьвязалі абедзьве атакі з публікацыяй кода Агенцтва нацыянальнай бясьпекі групай Shadow Brokers.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG