Як паведамляе агенцтва БелаПАН, людзі ідуць пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, сьцягамі КХП-БНФ, таксама ёсьць транспаранты з надпісамі «Дзяды», «Малітва за Беларусь», «Малітва за беларускі народ». Плянуецца, што шэсьце завершыцца мітынгам у памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Калёну суправаджаюць каля дзясятка супрацоўнікаў міліцыі ў цывільнай вопратцы.