Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргея Марцалева аштрафавалі за марш на 460 рублёў


Сяргей Марцалеў
Сяргей Марцалеў

Партызанскі раённы суд Менску пакараў штрафам у 20 базавых велічынь (460 рублёў) актывіста Сяргея Марцалева за ўдзел у «Маршы абураных беларусаў-2».

«Дзяржава праяўляе спагаду і зьбіраецца даць мне як беспрацоўнаму жыльлё і трохразовы паёк на некаторы час», — напісаў напярэдадні актывіст у фэйсбуку.

«Марш абураных беларусаў-2» адбыўся ў Менску 21 кастрычніка. Пратэстоўцы без перашкод прайшлі ад Кастрычніцкай да плошчы Незалежнасьці, акцыя доўжылася менш за гадзіну.

1 лістапада ў Ленінскім раённым судзе Менску паэта і палітыка Ўладзімера Някляева пакаралі 10 суткамі адміністрацыйнага арышту за словы «Калі ёсьць воля бараніць свае правы, дык трэба выходзіць і бараніць», сказаныя ім 16 кастрычніка ў эфіры тэлеканалу «Белсат» пра акцыю «Марш абураных беларусаў 2.0» 21 кастрычніка, у якой Някляеў ня ўдзельнічаў.

Міліцыянты тады склалі на яго пратакол за «заклік да правядзеньня масавага мерапрыемства з парушэньнем яго арганізацыі і правядзеньня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG