Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прастуда


Антуан Вірц, «Пахаваньне жывым» (1854)
Антуан Вірц, «Пахаваньне жывым» (1854)

У суботу я паехаў памяняць летнія шыны. Упацеў, пакуль павыцягваў з каморкі зімовыя. Потым прамерз, чакаючы сваёй чаргі ў аўтамэханіка. У нядзелю мяне ўжо калаціла.

Жонка загадала піць нейкія млосныя парашкі і таблеткі. Сям’я на чатыры дні прыпісала мне строгую ізаляцыю ў асобным пакоі, каб не заразіў іншых. Сабака і два каты глядзелі на мяне падазрона, як быццам прадчуваючы немінучую катастрофу.

Не чыталася, ні па-нарвэску, ні па-швэдзку. Ня радавалі ні Джузэпэ Вэрдзі, ні Дэйвід Гілмар.

Бессэнсоўнасьць і марнасьць жыцьця схапілі за самае горла. У горле пякло ад часныку.

Вярнуўся на працу ў чацьвер. Каб ня выпасьці з кругавароту штодзённасьці…

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG