Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Süddeutsche Zeitung: Больш за 120 палітыкаў вывелі ў афшоры на Бэрмудах 8 мільярдаў даляраў


У нядзелю, 5 лістапада, нямецкая газета Süddeutsche Zeitung апублікавала першыя вынікі журналісцкага расьсьледаваньня, якое атрымала назву «Райскія паперы» (Paradise Papers). Гэты скандал можна параўнаць з так званым «Панамскім дасье».

Паводле наяўнай інфармацыі, больш за 120 палітыкаў з 47 краінаў сьвету вывелі ў афшоры, схаваўшы ад падаткаў, 7,9 мільярдаў эўра.

У рукі журналістаў трапілі 13,4 мільёнаў сакрэтных дакумэнтаў, якія выкрываюць схемы, што выкарыстоўваюцца багатымі людзьмі і ўплывовымі палітыкамі, для абыходу сплаты падаткаў. Вывучэньнем дакумэнтаў займаецца група прыкладна з 400 журналістаў з 67 краін сьвету.

Мяркуецца, што «Райскія паперы» дапамогуць раскрыць, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп можа быць зьвязаны з расейскімі кампаніямі.

Дакумэнты паказваюць, якімі спосабамі найбуйнейшыя карпарацыі (у тым ліку як Nike, Apple, Facebook, Walmart), выкарыстоўваючы афшоры, зьніжаюць свае адлічэньні ў бюджэт да мінімуму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG