Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карлэс Пудждэмон здаўся паліцыі Бэльгіі


Карлес Пудждэмон
Карлес Пудждэмон

Адхілены ад улады Мадрыдам каталёнскі лідэр Карлэс Пудждэмон і чатыры міністры яго ўраду здаліся 5 лістапада бэльгійскай паліцыі.

На працягу 24 гадзін будзе прынятае рашэньне аб іх далейшым лёсе: Бэльгія можа альбо адмовіцца выконваць рашэньне аб арышце, альбо затрымаць Пудждэмона і міністраў, альбо адпусьціць іх пад заклад.

Нацыянальны высокі суд Гішпаніі выдаў міжнародны ордэр на арышт адхіленага ад улады кіраўніка Каталёніі Карлэса Пудждэмона і чатырох экс-міністраў ягонага кабінэту. Пракурор абвінавачвае іх у мяцяжы (паводле гэтага абвінавачваньня ім пагражае турма тэрмінам да 30 гадоў) і растраце на суму 6 207 450 эўра. Абвінавачваньне ў мяцяжы выстаўленыя за тое, што палітыкі арганізавалі «нелегальны» рэфэрэндум у пытаньні незалежнасьці Каталёніі і па яго выніках прынялі дэклярацыю, якая абвяшчае Каталянскую рэспубліку. Мадрыд накіраваў запыт на затрыманьне каталянскіх палітыкаў у пракуратуру Бэльгіі.

Раней у пятніцу Карлэс Пудждэмон заявіў, што гатовы выставіць сваю кандыдатуру на рэгіянальных выбарах, але кампанію будзе весьці з-за мяжы. Паводле словаў палітыка, дзякуючы глябалізацыі «перадвыбарчую кампанію можна весьці адкуль заўгодна». Пудждэмон адзначыў, што лічыць сябе і сваіх паплечнікаў легітымным урадам Каталёніі.

Рэфэрэндум аб незалежнасьці Каталёніі адбыўся 1 кастрычніка. Галасаваньне прайшло, нягледзячы на прысланыя з Мадрыду атрады Нацыянальнай гвардыі. Яны жорстка разганялі натоўпы, каб не дазволіць людзям прыйсьці на ўчасткі, і ўжывалі дубінкі і гумовыя кулі. Тады пацярпелі больш за 700 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG