Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанія выдала ордэр на арышт былога кіраўніка Каталёніі


Карлэс Пудждэмон (Carles Puigdemont)
Карлэс Пудждэмон (Carles Puigdemont)

Нацыянальны вышэйшы суд Гішпаніі выдаў міжнародны ордэр на арышт адхіленага ад улады кіраўніка Каталёніі Карлэса Пудждэмона і чацьвярых экс-міністраў ягонага кабінэту. Супраць іх выставілі абвінавачаньні ў бунце і растраце бюджэтных сродкаў. Мадрыд накіраваў запыт на затрыманьне 5 палітыкаў у пракуратуру Бэльгіі.

Раней у пятніцу Карлэс Пудждэмон заявіў, што гатовы выставіць сваю кандыдатуру на рэгіянальных выбарах, але кампанію будзе весьці з-за мяжы. Паводле палітыка, дзякуючы глябалізацыі «перадвыбарчую кампанію можна весьці адкуль заўгодна». Пудждэмон адзначыў, што лічыць сябе і сваіх прыхільнікаў «легітымным урадам» Каталёніі.

30 кастрычніка Карлэс Пудждэмон і пяцёра чальцоў ураду Каталёніі зьехалі ў Бэльгію. На гэтым тыдні гішпанскі суд арыштаваў васьмярых зь дзевяці звольненых міністраў ураду Каталёніі ў справе пра спробу аўтаноміі аддзяліцца ад каралеўства. Пудждэмона выклікалі ў суд у якасьці сьведкі ў справе пра мяцеж. Але палітык застаўся ў Бэльгіі і прапанаваў даць паказаньні празь відэасувязь. У Мадрыдзе на гэткія ўмовы не пагадзіліся.

Пасьля рэфэрэндуму пра незалежнасьць Каталёніі цэнтральныя ўлады Гішпаніі ўвялі ў правінцыі наўпроставае кіраваньне. Мадрыд распусьціў парлямэнт Каталёніі і звольніў мясцовы ўрад. На 21 сьнежня ў аўтаноміі прызначаны рэгіянальныя выбары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG