Паводле Пудждэмона, дзякуючы глябалізацыі «выбарчую кампанію можна весьці адкуль заўгодна». Палітык адзначыў, што лічыць сябе і сваіх паплечнікаў «легітымным урадам» Каталёніі.
30 кастрычніка Карлэс Пудждэмон і пяць чальцоў ураду Каталёніі зьехалі ў Бэльгію. На гэтым тыдні гішпанскі суд арыштаваў васьмярых з дзевяці звольненых міністраў ўраду Каталёніі па справе аб спробе рэгіёну аддзяліцца ад каралеўства. Пудждэмона выклікалі ў суд у якасьці сьведкі па справе аб мяцяжы. Але палітык застаўся ў Бэльгіі і прапанаваў сьведчыць па відэасувязі. У Мадрыдзе на такія ўмовы не пагадзіліся.
Пасьля рэфэрэндуму аб незалежнасьці Каталёніі, цэнтральныя ўлады Гішпаніі ўвялі ў правінцыі прамое кіраваньне. Мадрыд распусьціў парлямэнт Каталёніі і звольніў мясцовы ўрад. На 21 сьнежня ў аўтаноміі прызначаныя рэгіянальныя выбары.