Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь ці Расея больш савецкая? Спрэчка беларускага і расейскага журналістаў 


Якая дзяржава сёньня больш савецкая: Беларусь ці Расея?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:22:21 0:00

Аглядальнік Радыё Свабода Юры Дракахруст спрачаецца з Вадзімам Дубновым — супрацоўнікам радыё «Эхо Кавказа», расейскім журналістам, які працаваў у часопісе «Новое время», выданьні «Газета» і ў іншых расейскіх мэдыях.

— Што хаваецца пад чырвона-зялёнай абалонкай сучаснай Беларусі?

— Што ў сучаснай Расеі ад СССР, што — ад стагодзьдзяў дасавецкай імпэрскай традыцыі?

— Беларусь — Эўразія ці Эўропа?

Дракахруст: Савецкага больш у Беларусі

1. У сымбалічнай сфэры: Лукашэнка сьцяг мяняў — Пуцін не, Пуцін кветкі да помніку ахвярам сталінізму ускладае — Лукашэнка не.

2. У эканамічнай сфэры: у Беларусі доля прыватнага сэктару ў ВУП — 30%, у Расеі — 55%. У Беларусі 10% самых багатых багацейшыя за 10% самых бедных (так званы дэцыльны каэфіціент) у 4 разы, у Расеі — у 17 разоў.

3. У сьпісе мільярдэраў Форбса дзесяткі, калі ня сотні расейцаў, пры гэтым ніводнага беларуса. У СССР ніхто ня быў у сьпісе Форбса. Ленін, Сталін, нават Брэжнеў у пэўным сэнсе валодалі ўсім у сваёй краіне, але вялікіх прыватных капіталаў яны ня мелі.

4. Тое адмоўнае, што існуе зараз у Расеі — зьнешнепалітычныя авантуры, падаўленьне правоў чалавека — хіба гэта ад СССР? Хіба не ад стагодзьдзяў дасавецкай гісторыі?

5. У Расеі вялікая інтэлектуальная антызаходніцкая традыцыя — ад старца Філяфея, які вынайшаў формулу пра «Трэці Рым», праз Канстанціна Лявонцева, Данілеўскага і Дастаеўскага да Дугіна. У Беларусі няма такой моцнай гістарычнай антызаходняй школы. У Беларусі антызаходніцтва ўсё ж больш менавіта савецкага паходжаньня.

Дубноў: Савецкага больш у Расеі

1. Расейцы жывуць паводле прынцыпу, сфармуляванаму колішнім прэм’ерам Віктарам Чарнамырдзіным: «Ніколі не жылі добра, няма чаго і напінацца».

2. Паедзе у Польшчу беларус, дык будзе ў захапленьні. А паедзе нейкі расеец з Тамбова, дык скажа — распуста суцэльная. А вернецца, дык заўважыць — мы так ніколі жыць не будзем. І ня трэба нам.

3. У сьвеце шмат краінаў, прадстаўнікоў якіх няма ў сьпісе багацеяў, якія складае Форбс. З гэтага не вынікае, што гэтыя краіны — савецкія.

4. Дайце Лукашэнку яшчэ часу. А мяркую, што час у яго будзе. Трэба будзе — і ў Курапаты паедзе.

5. Лукашэнка стаў галоўным змагаром за сувэрэнітэт, выціснуўшы на ўзбочыну ўсіх іншых змагароў за сувэрэнітэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG