Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускаму добраахвотніку Парфянкову зьнялі электроны бранзалет


Васіль Парфянкоў перад судом у Кіеве, 7 ліпеня 2017 году
Васіль Парфянкоў перад судом у Кіеве, 7 ліпеня 2017 году

Беларускаму грамадзяніну, сябру добраахвотніцкага руху «Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў» Васілю Парфянкову зьнялі электронны бранзалет, як меру стрыманьня, што была прысуджана пры разглядзе справы пра падзеі 9 траўня ў Кіеве, калі актывісты намагаліся перашкодзіць правядзеньню акцыі «Несьмяротны полк».

«Суд вярнуў у пракуратуру абвінаваўчы акт, як складзены неабгрунтавана і ў парушэньне заканадаўства. Адначасова з гэтым зьнялі і бранзалет, калі завяршыўся тэрмін адпаведнай меры стрыманьня, а пракуратура больш не зьвярталася з гэтай нагоды да суду. Цяпер я магу перамяшчацца без абмежаваньня», — паведаміў Свабодзе Васіль Парфянкоў.

Беларускі добраахвотнік таксама дадаў, што ў часе беспарадкаў у Сьвятошынскім раённым судзе Кіева, калі ён таксама быў затрыманы, яго моцна зьбілі праваахоўнікі. «У мяне пераламаныя рэбры. Але ўсё будзе ў парадку», — сказаў ён.

Васіль Парфянкоў паведаміў, што іншая справа, адкрытая супраць яго пра ўдзел у пагромах прадстаўніцтваў расейскіх банкаў у Кіеве, усё яшчэ разглядаецца ў судзе. Наступнае паседжаньне суду мае адбыцца на пачатку лістапада.

31 кастрычніка ў Кіеве Васіль Парфянкоў сустрэўся з Уладзімерам Някляевым, які выходзіў з будынка Вярхоўнай Рады Ўкраіны, дзе адбываўся форум Парлямэнцкай асамблеі краін-удзельніц Усходняга партнэрства.

Уладзімер Някляеў і Васіль Парфянкоў у Кіеве 31 кастрычніка 2017 году
Уладзімер Някляеў і Васіль Парфянкоў у Кіеве 31 кастрычніка 2017 году

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG