Цырымонія ўручэньня прэміі мелася адбыцца 20 лістапада ў Нью-Ёрку. Чакалася, што Спэйсі атрымае на цырымоніі ганаровую ўзнагароду.
Сэрыял «Картачны домік» закрылі пасьля абвінавачаньня галоўнай зоркі Кевіна Спэйсі ў дамаганьнях да непаўналетняга
30 кастрычніка актор Энтані Рэп распавёў, што Спэйсі дамагаўся яго ў 1986 годзе, калі Рэпу было 14 гадоў.
Спэйсі адказаў, што не памятае інцыдэнту з Рэпам, аднак прынёс свае прабачэньні. Разам з тым Спэйсі публічна паведаміў пра сваю гомасэксуальную арыентацыю.
30 кастрычніка відэасэрвіс Netflix абвясьціў, што ў 2018 годзе годзе выйдзе апошні сэзон сэрыяла «Картачны домік», галоўную ролю ў якім выконвае Спэйсі. «Картачны домік» — адзін з самых пасьпяховых сэрыялаў сучаснасьці і, у прыватнасьці, адзін з найважнейшых у гісторыі Netflix.
Прадстаўнікі Netflix сьцьвярджаюць, што рашэньне было прынятае некалькі месяцаў таму.
У Кевіна Спэйсі ёсьць два «Оскары» і «Залаты глёбус», які ён атрымаў за ролю ў «Картачны дамок».