Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арышт Статкевіча: Шуневіч супраць Макея. ВІДЭА


Чым патлумачыць арышт Міколы Статкевіча напярэдадні Euronest?

Сёньня на пасяджэньні рабочай групы ў пытаньнях Беларусі, створанай у межах Парлямэнцкай асамблеі краінаў Усходняга партнэрства (Euronest), магчымае прыняцьце рэзалюцыі па Беларусі. Былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Мікалай Статкевіч быў запрошаны на паседжаньне гэтай групы і меўся браць удзел у ім. Аднак ён быў затрыманы ў Менску ўвечары 30 кастрычніка. Чым патлумачыць арышт Міколы Статкевіча ў напярэдадні Euronest?

Абмяркоўваюць Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.

Error rendering VK.

Сяргей Навумчык:

Арышт Статкевіча спарадзіў дыскусію ў сацсетках на прадмет — ці не жадаюць гэтым самым прарасейскія сілы сапсаваць адносіны Менску з Захадам? І больш канкрэтна — ці ня ставіць міністар МУС Шуневіч палкі ў колы кіраўніку зьнешнепалітычнага ведамства Макею?

Увогуле, вынесенае ў загаловак супрацьпастаўленьне кіраўнікоў двух міністэрстваў — унутраных спраў і замежных спраў — камусьці можа падацца нацягнутым. Так, зь імем Шуневіча зьвязаныя палітычныя рэпрэсіі, а Макей асацыюецца з пацяпленьнем адносінаў паміж Менскам і Захадам. Але шмат хто скажа, што гэта — усяго толькі гульня ў «добрага» і «злога» паліцэйскага, і мэта ў абодвух агульная — захаваць Лукашэнку ва ўладзе.

З тым, што гэта сапраўды агульная мэта і Шуневіча, і Макея, напэўна, цяжка спрачацца, але тут нязьменна ўзьнікае праблема кантэксту. І ў гэтым выпадку ў ролі кантэксту выступае — Беларусь.

Ці будзе Беларусь і надалей уцягвацца ў арбіту расейскіх палітычных, вайсковых і эканамічных інтарэсаў, з даволі рэальнай пэрспэктывай страты незалежнасьці — альбо ўсё ж яна (так, пры аўтарытарным рэжыме) захавае свой сувэрэнітэт, захавае сваю культуру, мову, будзе мець не канфрантацыйныя адносіны з краінамі Эўзазьвязу, са Злучанымім Штатамі Амэрыкі, адным словам — з цывілізаваным сьветам?

І варта задаць самім сабе пытаньне: што лепей — каб міністар апранаў фуражку НКВД, як гэта зрабіў Шуневіч, ці — праводзіў у сьценах свайго ведамства выставу, прысьвечаную Быкаву, як гэта зрабіў Макей?

Альбо нават так: вы хочаце, каб была прысьвечаная Быкаву выстава, альбо — не?

Я глыбока перакананы (проста ў сілу свайго колішняга палітычнага досьведу), што тэорыя «чым горш — тым лепш» — у нашых шыротах не спрацоўвае. Мне хапіла вопыту пачатку 90-ых, калі некаторыя лічылі, што пагаршэньне эканамічнай сытуацыі зваліць Кебіча і ледзь не аўтаматычна прывядзе дэмакратаў да ўлады — так, Кебіч зваліўся, але мы ведаем, хто прыйшоў пасьля. Мяркую, што сёньня пагаршэньне адносінаў з Захадам — толькі на руку той краіне на ўсходзе ад Беларусі, якая ў сваёй палітыцы не кіруецца нормамі міжнароднага права і ўпершыню на эўрапэйскім кантынэнце пасьля Другой сусьветнай вайны правяла анэксію тэрыторыі іншай дзяржавы.

І вось у гэтым кантэксьце — як успрыняць арышт Міколы Статкевіча напярэдадні Эўранэсту? Ці гэта, як пішуць некаторыя ў сацыяльных сетках, праява супрацьстаяньня нейкіх сілаў — прарасейскіх і непрарасейскіх, ці — руціна?

Юры Дракахруст:

Думаю, што за арыштам Статкевіча стаіць тое, што ты ўжо назваў — руціна. Бо мы сапраўды часам прыпісваем беларускім чыноўнікам нейкую шматхадовую прадбачлівасьць. Што яны шмат пралічваюць. Што яны, фактычна, палітыкі. І вось нехта там сядзеў у МУС і пралічваў — мы ня пусьцім Статкевіча, каб камусьці перашкодзіць. Ну, Статкевіча — не пусьцілі, а Някляева — пусьцілі, а дарэчы, ён сам, наколькі я ведаю, у Кіеве сказаў, што зьбіраліся і яго не пусьціць. Але я думаю, што гэтыя людзе — пераважна — не палітыкі. Яны чыноўнікі. У іх вось ёсьць плян, скажам, садзіць Статкевіча раз на месяц, ці раз на два месяцы, ці пасьля чарговай акцыі. І калі вышэйшае начальства ў гэта не ўмяшаецца, дык яны ідуць строга па пляну.

І якія там эўрасаміты, на што гэта паўплывае. Вялікая галава — у вялікага начальства, а ў начальства драбнейшага, нават узроўню міністра — галава па інструкцыі.

Адносна, як ты кажаш, двух сілаў. Так, яны (Шуневіч і Макей) абодва служаць Лукашэнку. Так, але адзін (умоўна кажучы, бо мы там сьвечку не трымалі, іх мэмуары пакуль не чыталі), кажа — «Аляксандар Рыгоравіч, дзеля Вашых інтарэсаў трэба неяк улічваць Захад, балянс, нацыянальную інтэлігенцыю. Дзеля Вашых інтарэсаў! Дзеля ўмацаваньня Вашай улады!». А другі кажа — «Аляксандар Рыгоравіч, ды трэба давіць, трэба душыць, трэба ціснуць». У прынцыпе, і адзін, і другі — як бы для любімага Аляксандра Рыгоравіча. Але па сутнасьці, іх падыходы вельмі розныя.

І наконт тэорыі «Чым горш, тым лепш». Я нават адкідаю маральны аспэкт — у тым сэнсе, што гэтая формула, гэтае «горш» кладзецца на чыісьці плечы. І калі ўкраінскі пісьменьнік Жадан ехаў у Беларусь, яго не пускалі, і Макей прабіў, каб яго пусьцілі — вось для Жадана, для яго прыхільнікаў атрымалася лепш. Але я б яшчэ дадаў такую рэч. Гэта залежыць ад грамадзкай сытуацыі. Калі б грамадзтве ўзбуджэньне прысутнічала, дык можна было б сказаць, разважаючы цынічна: маўляў, нічога, хай улада пакажа сваю пачварнасьць, і грамадзкі ўздым пойдзе яшчэ далей. Але давайце рэальна разглядаць сытуацыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG