Сэнат, верхняя палата парлямэнту Гішпаніі, дазволіў ураду прэм'ер-міністра Марыяна Рахоя кіраваць Каталёніяй з Мадрыду. За адхіленьне кіраўніцтва Каталёніі ад улады і ўвядзеньне ў рэгіёне прамога кіраваньня з Мадрыду прагаласавалі 214 сэнатараў, супраць - 47, адзін устрымаўся.
Чакаецца, што Рахой неўзабаве скліча пасяджэньне свайго кабінэту, каб прыняць першыя захады для ўрэгуляваньня сытуацыі ў Каталёніі. Яны могуць ўключаць роспуск рэгіянальнага каталёнскага ўраду ў Барсэлёне і непасрэднае кіраўніцтва над каталёнскай паліцыяй.
Рашэньне Сэнату было прынятае празь некалі хвілінаў пасьля таго, як стала вядома, што парлямэнт Каталёніі абвясьціў незалежнасьць ад Мадрыду.