Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія ўлады спадзяюцца пераканаць МВФ не сьпяшацца з падвышэньнем камуналкі


Пра гэта заявіў сёньня журналістам у кулюарах Авальнай залі віцэ-прэмʼер Анатоль Калінін пасьля свайго выступу перад Нацыянальным сходам:

«Беларусь будзе спрабаваць у перамовах з МВФ дамовіцца аб прымальным для сябе ўзроўні і тэмпах выхаду на 100% аплату насельніцтвам жыльлёва-камунальных паслуг. З МВФ будзем дамаўляцца. Мы будзем прапаноўваць тыя меры, якія пазначыў кіраўнік дзяржавы: паступова, паэтапна, у першую чаргу выконваючы дамоўленасьці. І будзем настойваць на тым, каб выхад на 100% ровень аплаты камунальных тарыфаў ня быў цяжкі для насельніцтва — ні па форме, ні па памерах плацяжоў. Каб у той жа час не абцяжарваць нашых грамадзян у форме і абʼёмах аплаты», — падкрэсьліў віцэ-прэмʼер.

А ў самой Авальнай залі першы намесьнік міністра энэргетыкі Віктар Каранкевіч з дапамогай лічбаў тлумачыў дэпутатам сытуацыю з сабекоштам цяпла і электрычнасьці:

«Нягледзячы на зьніжэньне сабекошту цяпла і электрычнасьці, тарыфы на гэтыя паслугі для насельніцтва ўсё ж неабходна павышаць. Пачынаючы з 2010 году доля выдаткаў на вытворчасьць электрычнасьці і цяпла зьніжаецца. Сёньня сабекошт электраэнэргіі складае каля 7 цэнтаў ЗША за 1 кіляват. І гэта дазволіла зьменшыць кошт энэргіі для абʼектаў гаспадараньня. А што да насельніцтва, то тут ровень тарыфаў пакуль не пакрывае ў поўнай меры тых выдаткаў, якія ідуць на вытворчасьць цеплавой і электрычнай энэргіі, бо цяпер у сярэднім беларусы плацяць па 5,5 цэнта за кіляват», — сказаў першы намесьнік міністра.

Ён выказаў меркаваньне, што тарыфы на цяпло і электрычнасьць будуць падымацца і ў будучыні, аж пакуль ня выйдуць на ровень акупнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG