Кампанія Twitter накіруе на дабрачыннасьць амаль два мільёны даляраў, атрыманых ад продажаў рэклямы RT і Sputnik за апошнія шэсьць гадоў. Усе сродкі перададуць на дасьледаваньні аб выкарыстаньні Twitter падчас выбараў.
У студзені амэрыканскія спецслужбы апублікавалі даклад аб умяшаньні Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША пры дапамозе хакераў і СМІ. Значная частка справаздачы была прысывечана ролі Russia Today і Sputnik. У дакумэнце сьцьвярджаецца, што Крэмль выкарыстаў гэтыя СМІ для падрыву заходняга «лібэральнага дэмакратычнага парадку».
У дакладзе, у прыватнасьці, падкрэсьліваецца, што дзеяньні Масквы былі накіраваныя супраць кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан. У Крамлі гэтыя абвінавачаньні адкінулі.