Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляўрэатамі прэміі Сахарава сталі апазыцыянэры і палітвязьні Вэнэсуэлы


Ляўрэатамі прэміі Сахарава ў 2017 годзе сталі дэмакратычная апазыцыя і палітвязьні Вэнэсуэлы. Цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца ў сьнежні ў Страсбуры.

На працягу апошніх некалькіх гадоў Вэнэсуэла перажывае палітычны крызыс. У сакавіку 2017 году Вярхоўны суд пазбавіў дэмакратычна абраную Нацыянальную Асамблею (аднапалатны парлямэнт краіны) заканадаўчай улады.

Адзін з атрымальнікаў сёлетняй прэміі Сахарава, прэзыдэнт Нацыянальнай Асамблеі Хуліё Борхэс, падсумаваў сытуацыю ў Вэнэсуэле наступным чынам: «Гэта ня толькі палітычны канфлікт у Вэнэсуэле. Гэта жыцьцёва важнае, заснаваныя на каштоўнасьцях супрацьстаяньне».

Ад пачатку году больш за 130 апанэнтаў улады ў Вэнэсуэле былі забітыя і больш за 500 былі заключаныя ў турму.

Прэмія Сахарава была заснаваная Эўрапарлямэнтам у 1988 годзе і ўручаецца штогод за выбітны ўнёсак у абарону правоў чалавека і асноўных свабодаў. У грашовым вымярэньні яна складае 50 тысяч эўра.

У мінулым ляўрэатамі прэміі Сахарава сталі Беларуская асацыяцыя журналістаў (2004) і Аляксандар Мілінкевіч (2008).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG