Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча зьмяняе законы, каб высмоктваць лекараў зь Беларусі


Міністар аховы здароўя Польшчы Канстанты Радзівіл распавёў у інтэрвію газэце «Dziennik Gazeta Prawna», што ўлады краіны прынялі рашэньне павялічыць выдаткі на мэдыцыну.

Чакаюцца таксама зьмены ў законах, якія датычаць лекараў-іншаземцаў. Яны дазволяць у тым ліку і дактарам зь Беларусі прасьцей знаходзіць працу ў Польшчы.

Паводле Радзівіла, у краіне ідзе падрыхтоўка законаў, якія дазволяць лекарам-іншаземцам, з краінаў па-за Эўразьвязам, працаўладкoвацца прасьцей, чым сёньня. Замежны лекар ня зможа пакуль мець правоў, як польскі грамадзянін, але ён атрымае права займацца мэдыцынай на лепшых, чым сёньня ўмовах.

«У яго будзе права працаваць у канкрэтным месцы, і канкрэтнай вобласьці. Такая сыстэма існуе ўжо ў некаторых іншых краінах Эўразьвязу. Так працуюць краіны з так званай каляніяльнай спадчынай — Партугаліі, Гішпаніі адносна прыежджых з былых калёніяў» — сказаў Канстанты Радзівіл.

На думку міністра, гэтай зьменай скарыстаюцца найперш лекары зь Беларусі і Ўкраіны.

Да 2025 году выдаткі на сыстэму аховы здароўя ў Польшчы павінны вырасьці да 6% ВУП.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG