Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ заявіла аб затрыманьні грамадзяніна Ўкраіны за перастрэлку на мяжы


Фэдэральная служба бясьпекі Расеі заявіла аб затрыманьні грамадзяніна Ўкраіны ў Курскай вобласьці. У спэцслужбах сьцьвярджаюць, што ён незаконна перасек мяжу Расеі і адкрыў агонь па памежніках. У затрыманага знайшлі два пісталета, пяць ручных гранат і ампулы з ртуцьцю, паведамілі ў ФСБ. Ён быў паранены ў перастрэлцы.

Памежная служба Ўкраіны заявіла, што пацьверджаньня гэтай інфармацыі ў яе няма, а расейскі бок не перадаваў ніводнага паведамленьня пра інцыдэнт. Украінскія памежнікі выказалі здагадку, што гаворка ідзе аб участку мяжы на тэрыторыі, падкантрольнай прарасейскім сэпаратыстам.

У жніўні дзевятнадцацігадовы ўкраінец Павел Грыб быў затрыманы ў Беларусі і дастаўлены ў Расею. ФСБ абвінавачвае яго ў падрыхтоўцы тэракту ў школе. Суд арыштаваў Грыба да студзеня 2018 году. Сваякі ўкраінца сьцьвярджаюць, што ён прыехаў у Гомель на сустрэчу зь дзяўчынай, а затым быў выкрадзены расейскімі спэцслужбамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG