Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці ўзялі ў пракат фільм «Жоўты пясочак», які адмовіліся паказаць на БТ


Кадар з фільму «Жоўты пясочак»
Кадар з фільму «Жоўты пясочак»

Рэжысэр-пастаноўшчык і сцэнарыст Аляксей Туровіч падпісаў дамову, што ягоную кінастужку паводле прыпавесьці Васіля Быкава «Жоўты пясочак» з 19 кастрычніка да 1 лістапада будуць паказваць у цэнтры гораду, у кінатэатры «Беларусь» на вуліцы Савецкай, 62.

«Фільм будуць паказваць адзін раз на дзень у глядзельнай залі на 250 чалавек — паведаміў Свабодзе Аляксей Туровіч. — Штодня сэанс пачынаецца ў 17.40».

Кінадрама Туровіча адсылае гледачоў у 30-я гады мінулага стагодзьдзя, калі СССР ахапілі сталінскія рэпрэсіі. Стужка расказвае, у прыватнасьці, пра расстрэлы «ворагаў народу» ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам.

Між тым кінафэстываль «Лістапад», БТ і большасьць абласных кінапракатаў адмовілі ў паказе «Жоўтага пясочку».

Аляксей Туровіч
Аляксей Туровіч

«Я атрымаў з БТ копію пратаколу паседжаньня камісіі ў пытаньнях набыцьця маёмасных правоў. Гэтая камісія ў складзе 19 чалавек (ад старшыні камісіі генэральнага прадусара Шульмана да дырэктара фондавых матэрыялаў Вярэніча) вырашыла адхіліць маю прапанову аб набыцьці права паказу „Жоўтага пясочку“ на эфірных тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі, — гаворыць Аляксей Туровіч. — Мяне вельмі зьдзівіла, што ў гэтым адказе няма ніводнага слоўца, зь якой прычыны БТ не захацела набываць мой фільм. Мне ж як творчай асобе гэта вельмі важна. Таму я напісаў ліст на імя старшыні Белтэлерадыёкампаніі спадара Давыдзькі з просьбай патлумачыць, што не падабаецца камісіі ў маёй працы. Цяпер чакаю ягонага адказу».

У менскім кінатэатры «Масква» адбылася прэм’ера фільму пра Курапаты.

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG