Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах расейскага філёзафа выпусьцілі. Таго, хто сфатаграфаваў гэта — затрымалі


Аляксандар Вайцешык
Аляксандар Вайцешык

Баранавіцкага праваабаронца Аляксандра Вайцешыка затрымалі на вакзале ў той час, калі ён здымаў вызваленьне расейскага філёзафа, тэарэтыка анархічнага руху Пятра Рабава.

Як распавёў Свабодзе баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша, пра затрыманьне Аляксандра Вайцешыка яму паведаміў актывіст Яўген Жураўскі, які сёньня ўвечары разам з Вайцешыкам сустракаў з адбыцьця сутак Паўла Рабава:

«Але аказалася так, што Пятра Рабава міліцыя завезла на Цэнтральны вакзал і пасадзіла на бліжэйшы цягнік. У гэты час Вайцешык спрабаваў фатаграфаваць на камэру гэты момант, але да яго падышлі міліцыянты, пасадзілі ў міліцэйскую машыну і павезьлі ў пастарунак. Яўген Жураўскі мне гэта паведаміў, але прайшоў некаторы час, і яго тэлефон таксама стаў недасяжны», — апавёў Сяргей Гоўша.

У дзяжурнай частцы Баранавіцкага ГАУС Сяргею Гоўшу пацьвердзілі, што Аляксандар Вайцешык знаходзіцца ў міліцыі і на яго складаецца пратакол за непадпарадкаваньне. Як мяркуе Сяргей Гоўша, верагодна, ноч Вайцешык правядзе ў ізалятары. Бо заўтра яго чакае суд за абразу суду і непадпарадкаваньні міліцыянтам у часе судовага паседжаньня над расейскім філёзафам Пятром Рабавым.

Пётр Рабаў адбыў 6 сутак арышту ў Баранавічах пасьля лекцыяў для анархістаў у Горадні і Баранавічах.

Пётр Рабаў — расейскі анархіст, удзельнік «Аўтаномнага дзеяньня». Кандыдат філязофскіх навук, дацэнт катэдры філязофіі Маскоўскага пэдагагічнага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Леніна. На ягонай старонцы «УКантакце» паведамляецца, што ён плянаваў 9 кастрычніка ў Горадні дзьве лекцыі: «Лібэртарная сацыяльная думка апошняй траціны XX — пачатку XXI ст.» і «Нефармальны рух сучаснай Беларусі (1991–2010)».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG