Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паказ фільму «Жоўты пясочак» у Гомлі дазволілі ў невялікай залі


12 кастрычніка ў невялічкай залі гомельскага відэацэнтру «МиниОН» рэжысэр-пастаноўшчык і сцэнарыст Аляксей Туровіч прэзэнтаваў сваю кінастужку паводле прыпавесьці Васіля Быкава «Жоўты пясочак».

У залі
У залі

Пасьля дэманстрацыі фільму Аляксей Туровіч адказаў на пытаньні.

«Я калі зьбіраўся здымаць драму, то папрасіў дазволу ва ўдавы пісьменьніка Ірыны Міхайлаўны на экранізацыю прыпавесьці. Як на мяне, стужка ўдалася, зроблена прафэсійна, хоць некаторыя крытыкі і ставяцца да яе як да каньюнктурнай гарачай тэмы, якая прыцягвае ўвагу, бо базуецца на апавяданьні Быкава».

Аляксей Туровіч
Аляксей Туровіч

Кінадрама адсылае гледачоў у 30-я гады мінулага стагодзьдзя, калі СССР ахапілі сталінскія рэпрэсіі.

Рэжысэр Туровіч сказаў, што дырэкцыя «Гомелькінавідэапракату» адмовілася даць іншае памяшканьне для прэзэнтацыі драмы «Жоўты пясочак».

«Я напісаў скаргу, — кажа Аляксей Туровіч, — бо што гэта за памяшканьне на два дзясяткі чалавек?! Тэлефанавалі з Мазыра, хацелі прывезьці аўтобусам з вучэльні каля паўсотні маладзёнаў, дык адклалі: заля малая, каб іх разьмясьціць».

Кінадраму «Жоўты пясочак» будуць паказваць у відэацэнтры «МиниОН» сем дзён. Паказаў у іншых кінатэатрах рэгіёну пакуль не плянуецца.=

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG