Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Севярынца затрымалі на вуліцы


Павал Севярынец з жонкай у судзе 2 кастрычніка
Павал Севярынец з жонкай у судзе 2 кастрычніка

Сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца затрымалі на вуліцы. Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» жонка Севярынца Вольга.

Вольга Севярынец напісала: «Бягу дадому з працы, Павел мяне сустракае, як заўсёды, абдымае, забірае торбы, прыдумляем па дарозе, што смачнага набудзем. У нашым месцы купляем яблыкі, бананы, мандарыны. Сьпяшаемся дадому... І яго забіраюць проста з вуліцы, бяз кроплі спагады да цяжарнай жанчыны, не даючы забраць сабраную сумку ці разьвітацца. Я шмат навучылася прымаць, але такой дробязнай непавагі да чалавека, выкарыстаньня любой магчымасьці, каб прынізіць, забараніць, паказаць сваю сілу, я не магу прыняць і не прыму ніколі».

І яго забіраюць проста з вуліцы, без кроплі спагады да цяжарнай жанчыны, не даючы забраць сабраную сумку ці разьвітацца.

2 кастрычніка ў Цэнтральным судзе Менску Севярынец быў пакараны арыштам на 15 сутак за ўдзел у акцыі пратэсту 8 верасьня супраць расейскай вайсковай прысутнасьці ў Беларусі. Аднак ён ня быў адразу ж арыштаваны. Тады ён выказаў думку, што гэтак «іграюць на нэрвах».

Севярынец дамогся вядзеньня працэсу па-беларуску і заклікаў судзьдзю вынесьці ў ягонай справе апраўдальную пастанову, бо, паводле Севярынца, «гэта зьдзек з Канстытуцыі — судзіць за заклікі бараніць незалежнасьць». Таксама Севярынец паведаміў суду, што ўдзельнікі мітынгу 8 верасьня патрабавалі вызваленьня палітвязьняў, што «ёсьць справай гонару сумленных грамадзян».

У выніку судзьдзя Касьцян адправіў Паўла Севярынца ў СІЗА на Акрэсьціна на максымальны тэрмін з тых, што пакуль «выдавалі» за 8 верасьня — 15 сутак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG