Выданьне Independent інфармуе са спасылкай на свае крыніцы, што гішпанская паліцыя гатовая неадкладна арыштаваць каталёнскага лідэра Карлэса Пудждэмона, калі ён абвесьціць пра незалежнасьць Каталёніі ў парлямэнце.
• Пачаўся выступ каталёнскага лідэра ў парлямэнце, чакаецца, што ён можа абвясьціць незалежнасьць
• Каталёнская паліцыя ўтварыла ахоўнае кола вакол парлямэнту
• Гішпанскі ўрад умацоўвае сілы бясьпекі ў аэрапортах, на чыгуначных станцыях
• Каля будынку парлямэнту плянуецца дэманстрацыя прыхільнікаў незалежнасьці
• Гішпанскі прэм’ер-міністар не выключае прыпыненьня каталёнскай аўтаноміі.