Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Слоніме распачаўся працэс над хлопцам, які забіў сваіх бабулю і дзядулю


Аляксандар Грудзько ў судзе
Аляксандар Грудзько ў судзе

Слонімскі скульптар Леанід Богдан і ягоная жонка Тамара былі забітыя ў канцы красавіка. Іх унуку Аляксандру Грудзько на момант учыненьня злачынства было 17 гадоў.

Вядома, што Аляксандар Грудзько жыў разам з бабай і дзедам у Слоніме, паколькі ягоная маці жыве ў Арабскіх Эміратах, а бацька ў Менску. Аляксандар пасьля злачынства сам прызнаўся ў ім. Ён расказаў міліцыі, што канфлікт з пачаўся праз тое, што яны знайшлі ў яго электронную цыгарэту і падумалі, што гэта наркотык. Гэта выклікала гнеў унука, і ён узяў у рукі нож і мэталёвы шуфлік.

Дзед яшчэ быў жывы і прасіў выклікаць «хуткую», але ўнук прынёс сякеру і дабіў яго.

Пасьля гэтага хлопец прыйшоў у царкву і ва ўсім прызнаўся сьвятару. Аляксандар Грудзько абвінавачваецца ва ўчыненьніі забойства, прадугледжанага пп. 6, 8, 16, ч. 2 артыкулу 139 КК (забойства, учыненае з асаблівай жорсткасьцю).

Леанід Богдан быў вядомым у Слоніме скульптарам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG