Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У паветры над Украінай і Эўразьвязам павысіўся ўзровень радыяактыўнага элемэнту рутэнію


Вымяральныя комплексы Ўкраіны і краінаў Эўразьвязу зафіксавалі ў паветры падвышэньне радыяізатопу рутэнія-106. Пра гэта паведамляе ўкраінскі партал Zaxid. net са спасылкай на Дзяржаўны навукова-тэхнічны цэнтар ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі Ўкраіны.

«Апошнія некалькі дзён у паветры вымяральнымі комплексамі АЭС Украіны АСКРС (аўтаматычная сыстэма кантролю радыяцыйнага становішча), украінскага гідрамэтэаралягічнага цэнтру і спэцыялізаванымі падразьдзяленьнямі радыяцыйнага маніторынгу ў Швайцарыі, Польшчы, Італіі, Нямеччыны, Аўстрыі, Чэхіі, Францыі былі зарэгістраваныя радыяізатопы Рутэнію „Рутэній-106“ у выглядзе аэразолю», — гаворыцца ў паведамленьні.

Напрыклад, у Кіеве канцэнтрацыя элемэнта складае 1-2,2 МБК / м3, у той жа час дапушчальная канцэнтрацыя ізатопу складае 500 МБК / м3.

«Такім чынам, канцэнтрацыя Рутэнію-106 у Кіеве істотна ніжэй дапушчальнага ўзроўню, хоць пры нармальных умовах гэты ізатоп ня быў бы зафіксаваны наогул. Паводле ацэнак, рост канцэнтрацыі ізатопу радыянукліду адбыўся ў першых чыслах кастрычніка», — адзначылі спэцыялісты.

Навукоўцы сьцьвярджаюць, што падзея не зьвязаная з працай АЭС. Паколькі пры любым радыяцыйным выкідзе на энэргаблёках АЭС былі б зарэгістраваныя, у першую чаргу, радыяізатопы ёду, цэзію і радыяактыўных інэртных газаў. Пакуль яны не зафіксаваныя.

Рутэній-106 выкарыстоўваюць у мэдычнай галіне для лекаваньня анкалягічных захворваньняў вачэй. Таксама гэты ізатоп ужываюць як эталённую крыніцу пры зьверцы прыбораў радыяцыйнага кантролю і ў паліўных элемэнтах спадарожнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG