Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генадзь Фядыніч: «Ні ў чым не вінаваты чалавек адседзеў два месяцы за кратамі»


Генадзь Фядыніч
Генадзь Фядыніч

Старшыня прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч сказаў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды, што вызваленьне Ігара Комліка гэта агульны посьпех, і што неўзабаве ён выйдзе на працу ў прафсаюз.

«Пэрспэктывы справы пры нашай сыстэме цяжка прагназаваць. Але безумоўна, што ні ў чым не вінаваты чалавек адседзеў два месяцы за кратамі. Цяпер сьледчыя дзеяньні працягваюцца.

Як бы хто ні казаў, што гэта эканамічная справа, нейкія падаткі, але людзей не падманеш, усе ведаюць, што гэта палітычная справа.

Як будзе далей, час пакажа. Але тое, што Ігар ужо на свабодзе, гэта намнога лепш. Тое, што ён можа быць разам са сваімі роднымі, унукамі, сябрамі.

Я лічу, што гэта наш агульны посьпех

Я лічу, што гэта наш агульны посьпех. Людзі пісалі, зьвярталіся, прыйшло больш за сем з паловай тысяч электронных паштовак у адрас прэзыдэнцкай адміністрацыі. Час пакажа, справу, на жаль, ніхто не адмяняў. Але ня трэба шукаць ката ў цёмным пакоі, дзе яго няма».

Паводле Генадзя Фядыніча, нягледзячы на два месяцы зьняволеньня, Ігар выглядае добра і бадзёра.

«Там у апошнія дні ў яго былі праблемы са зрокам. Але дзякуй Богу, каб кожны так выглядаў і так сябе адстойваў. Ён так і сказаў, што сядзець у турме, калі ты ні ў чым не вінаваты, лягчэй, чым калі ты ў нечым вінаваты».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG