Адначасова Эўракамісія заклікала гішпанскія ўлады да дыялёгу з прыхільнікамі незалежнасьці Каталёніі.
«У адпаведнасьці з канстытуцыяй Гішпаніі ўчарашняе галасаваньне ў Каталёніі было незаконным», — заявіў у панядзелак на прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі афіцыйны прадстаўнік Эўракамісіі Маргарытыс Схінас.
На думку Эўракамісіі, незалежнасьць Каталёніі — унутраная справа Гішпаніі, якая павінна вырашацца згодна з гішпанскай канстытуцыяй.