Прэзыдэнт каталёнскага Жэнэралітату Карлэс Пудждэмон абвясьціў увечары 1 кастрычніка, што пасьля рэфэрэндуму каталёнцы «здабылі права мець незалежнай дзяржавай».
Ён дадаў, што перадасьць каталёнскаму парлямэнту вынікі рэфэрэндуму, каб той дзейнічаў у адпаведнасьці з Законам аб рэфэрэндуме. Пудждэмон таксама зьвярнуўся з заклікам да Эўропы, папярэдзіўшы, што Каталёнія «перастала быць унутранай справай» і што паводзіны Гішпаніі «парушаюць яе фундамэнтальныя прынцыпы».
«Мы, грамадзяне Каталёніі, здабылі права мець незалежную дзяржаву, якая ўтвараецца ў форме Рэспублікі», — заявіў Карлэс Пудждэмон.
Прэзыдэнт таксама падзякаваў насельніцтву за тое, як яно паводзіла сябе на працягу дня, і перадусім 800 параненым гішпанскімі паліцыянтамі.
760 пацярпелых у часе рэфэрэндуму. Карэспандэнт Свабоды перадае з Барсэлёны
Паводле зьвестак каталёнскага ўраду, што перадае Reuters, яўка на рэфэрэндуме склала, нягледзячы на перашкоды, 42,3% (2,26 млн чалавек), і зь іх 90% прагаласавалі за незалежнасьць.