Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Марсэлі абвешчана «антытэрарыстычнае расьсьледаваньне»


Францускія ўлады заявілі пра пачатак «контртэрарыстычнага расьсьледаваньня» нападу на вакзале ў Марсэлі, ахвярамі якога сталі дзьве жанчыны.

Нападнік з нажом застрэлены ваенным патрулём, які дзяжурыў на вакзале Сен-Шарль. Крыніцы ў паліцыі і сьведкі злачынства кажуць, што нападнік выкрыкваў словы «Алаху Акбар!». Па зьвестках тэлеканалу Euronews, невядомы ўдарыў нажом адну жанчыну і перарэзаў горла іншай.

Кіраўнік МУС Францыі абвясьціў у Твітэры, што накіроўваецца ў Марсэль.

У Францыі працягвае дзейнічаць рэжым надзвычайнага становішча, уведзены ў лістападзе 2015 году, пасьля нападаў у Парыжы. Тады ахвярамі тэрарыстаў сталі 130 чалавек. Урад разьмясьціў каля сямі тысяч вайскоўцаў па ўсёй краіне ў месцах, дзе можа быць рызыка нападаў — на вакзалах, у аэрапортах, у папулярных турыстычных месцах і ля культавых будынкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG