Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што мог зрабіць Шушкевіч. Самы кароткі разьдзел


Старшыня ВС Станіслаў Шушкевіч на трыбуне сэсіі. Фота Ул. Сапагова
Старшыня ВС Станіслаў Шушкевіч на трыбуне сэсіі. Фота Ул. Сапагова

У гэтым выпадку наступныя старонкі кнігі былі б напісаныя па-іншаму – як, магчыма, іншымі былі б для Беларусі і наступныя дзесяцігодзьдзі.

Рэфэрэндум пра датэрміновыя выбары мог ініцыяваць Станіслаў Шушкевіч – Закон аб народным галасаваньні (рэфэрэндуме) даваў старшыні Вярхоўнага Савету такое права і прыраўноўваў подпіс сьпікера да подпісаў 350 тысяч грамадзянаў.

Пры гэтым Шушкевіч меў права прапанаваць і ўласную фармулёўку пытаньня (фармулёўку БНФ ён называў “заблытанай”). Гэтым самым, акрамя іншага, былі б зэканомленыя час і сілы, якія пайшлі на збор подпісаў.

Шушкевіч мог зрабіць гэта ўжо ў студзені 1992-га, калі ягоны рэйтынг, паводле сацыёлягаў, дасягаў 52%, і ягоная пазыцыя на карысьць рэфэрэндуму істотна паўплывала б і на грамадзкую думку, і на дэпутатаў.

У гэтым выпадку наступныя старонкі кнігі былі б напісаныя па-іншаму – як, магчыма, іншымі былі б для Беларусі і наступныя дзесяцігодзьдзі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG