Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне выбухаюць склады зброі. Праводзіцца эвакуацыя


Выбухі на складах зброі ва Ўкраіне. Відэа з дрону
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:51 0:00

Выбухі на складах зброі ва Ўкраіне. Відэа з дрону

У Калінаўцы Віньніцкай вобласьці Ўкраіны выбухаюць артылерыйскія склады. Пра гэта паведамілі мясцовыя жыхары. Паводле іх словаў, каля 21:00 прагучалі выбухі, затым сталі бачныя яркія сполахі.

Міністэрства ўнутраных справаў Украіны паведамляе, што паліцыя і нацыянальная гвардыя вядуць эвакуацыю жыхароў з бліжэйшых вёсак. Перакрыты рух на дарогах. Над зонай дэтанацыі боепрыпасаў ў радыюсе 30 кілямэтраў закрыта паветраная прастора.

Зьвестак аб пацярпелых няма. Арсэнал у Віньніцы зьяўляецца адным з найбуйнейшых складоў зброі ва Ўкраіне. У міністэрстве абароны высьвятляюць падрабязнасьці таго, што адбылося.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG