Міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША пацьвердзіла, што інфармавала 21 штат аб нападах расейскіх хакераў і што некаторыя сыстэмы кібэрабароны былі прарваныя, аднак не назвала іх і ня зазначыла, што хакеры здолелі паўплываць на вынікі волевыяўленьня.
Адміністратар Выбарчай камісіі Вісконсіну Майкл Хаас паведаміў, што «кібэрактары расейскага ўраду» атакавалі сыстэму рэгістрацыі выбарнікаў штату ў 2016 годзе. Аднак, паводле яго, вынікі выбараў зьмененыя не былі. Дональд Трамп выйграў выбары ў Вісконсіне зь перавагай прыкладна 23 тыс. — або 0,8% — галасоў.
Пазьней факт нападаў супраць іх выбарчых сыстэмаў пацьвердзілі прадстаўнікі штатаў Алабама, Агаё, Каларада, Мінэсота, Канэктыкут і Вашынгтон.