Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане забаранілі Uber. Амаль паўмільёны чалавек выступілі ў абарону


Папулярная глябальная служба выкліку таксі Uber страціла ліцэнзію ў Лёндане пасьля шматлікіх канфліктаў і абвінавачаньняў у парушэньні мясцовых правіл. Для кампаніі гэта адчувальная страта, бо ангельская сталіца была яе найбуйнейшым эўрапейскім рынкам.

Брытанскія СМІ паведамляюць, што ў кампаніі нямала прыхільнікаў, якія стварылі пэтыцыю з патрабаваньнем вярнуць Uber у Лёндан. Яе падпісалі больш за 400 тысяч чалавек.

Гэта ня першая страта, якую пацярпела кампанія. Раней яе прымусілі пакінуць індыйскі Дэлі і буйны амэрыканскі Осьцін. Кампанія сама адмовілася ад працы ў Кітаі.

Uber — амэрыканская кампанія, якая стварыла самае папулярнае ў сьвеце прыкладаньне для выкліку аўтамабіляў таксі і прыватных кіроўцаў. У Беларусі Uber працуе з 2015 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG