Пры гэтым больш за 40% лічаць, што ўплыў Расеі моцна перабольшаны.
Раней Facebook паведаміў, што падчас прэзыдэнцкай кампаніі расейскае «Агенцтва інтэрнэт-даследаваньняў», вядомае як «фабрыка троляў», праз падстаўныя акаунты разьмясьціла звыш 3 тысяч платных абʼяваў, накіраваных на маніпуляваньне грамадзкай думкай у Злучаных Штатах. Камітэт Сэнату па выведцы плянуе ў будучыні месяцы прысьвяціць гэтай тэме адкрытыя слуханьні.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ў сваім твітэры назваў інфармацыю, прадстаўленую Facebook, чарговым прыкладам «містыфікацыі вакол Расіі». У Крамлі падазрэньні таксама адпрэчваюць.