Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень адзінства балтаў адзначылі ў Беларусі (ФОТА)

Традыцыйна падчас сьвяткаваньня запальваюць вогнішчы. Сёлета такі Дзень адзначылі ў больш чым 20 мясьцінах. Адно з вогнішчаў каля старажытнага курагана пад Менскам наведаў фатограф Радыё Свабода.

Для кагосьці гэта стане зусім адкрыцьцём, але вогнішчы запальвалі таксама і на ўсходзе — каля Цьверы, пад Масквой, на Смаленшчыне і пад Варонежам. А таксама ва ўкраінскім Жытоміры і ў польскім Беластоку. Вось такім калісьці быў абшар, дзе размаўлялі на балцкіх гаворках.

Дзень адзінства балтаў прызнаны дзяржаўным сьвятам у Літве і Латвіі. Яго гістарычная падстава — бітва пры Саўле, калі сумесныя сілы балцкіх плямёнаў разьбілі войска мечаносцаў 1236-м.

Сьвята адзначаецца ў дзень восеньскага раўнадзеньня. У народнай традыцыі гэта час падвядзеньня вынікаў і падліку таго, што зроблена за актыўны летні пэрыяд. З гэтым зьвязаная і традыцыя запальваньня вогнішча.


16x9 Image

Уладзь Грыдзін

Журналіст Радыё Свабода

XS
SM
MD
LG