Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Белавескай пушчы трэція суткі шукаюць зьніклага хлопчыка


Белавеская пушча, ілюстрацыйнае фота
Белавеская пушча, ілюстрацыйнае фота

У пошуках 10-гадовага Максіма Мархалюка бяруць удзел каля 500 чалавек, задзейнічаны верталёт. Пакуль вынікаў няма. Хлопчык зьнік 16 верасьня ў вёсцы Новы двор Сьвіслацкага раёну.

Радыё Свабода ўдалося зьвязацца са спадарыняй Валянцінай, маці Максіма Мархалюка.

«Я толькі што ўвайшла ў хату: сёньня хадзілі зь міліцыянтамі ў бок балота — безвынікова... І па пушчы хадзілі, і многа людзей шукаюць, і нічога....»

Абвестка аб пошуку Максіма Мархалюка, якую пошукава-выратавальны атрад «Анёл» распаўсюджвае ў сацыяльных сетках
Абвестка аб пошуку Максіма Мархалюка, якую пошукава-выратавальны атрад «Анёл» распаўсюджвае ў сацыяльных сетках

У Навадворскім сельсавеце карэспандэнту Свабоды расказалі, што ўвечары 16 верасьня Максім катаўся па вуліцы на ровары побач са сваёй хатай, а потым нібыта накіраваўся ў лес.

«Іх дом стаіць побач зь лесам, на ўскрайку вёскі, а мэтраў за 500 у лесе ёсьць шалаш, яны там сям’ёй зьбіралі грыбы, — расказала спадарыня Надзея. — І вось пасьля гэтага зьнік. Маці ўвечары хадзіла, шукала, але безвынікова».

Спадарыня Надзея сказала, што Максіма шукаюць трэція суткі ўсім раёнам, прыехалі нават людзі з суседняга Бераставіцкага. Шукаюць з сабакамі, задзейнічаны верталёт. Знойдзены толькі ровар, на якім ён катаўся, а таксама кошык. Але гэта ўсё.

Максім Мархалюк вучыцца ў 5-й клясе. Хоць яму 12 каляндарных гадоў, выглядае ён ня болей за 8-9.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG