Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расеец пагражаў застрэліць жыхарку Крычава, бо тая не захацела зь ім сустракацца


У магілёўскую міліцыю па тэлафанавала 28-гадовая крычаўлянка і паведаміла, што 54-гадовы знаёмы жыхар Зеленаградзка пагражаў забіць яе з пісталета.

Раней яны непрацяглы час жылі разам у Расеі. Аднак адносіны разладзіліся, і жанчына вярнулася ў Крычаў. Знаёмы прыехаў, каб аднавіць адносіны, аднак, атрымаўшы адмову, запатрабаваў вярнуць падораныя ім жанчыне рэчы. Пачуўшы адмову, мужчына дастаў з кішэні пнэўматычны пісталет і пачаў пагражаць забойствам, затым выйшаў, сеў у аўтамабіль і паехаў. Перапалоханая жанчына патэлефанавала ў міліцыю.

Для затрыманьня падазраванага быў уведзены плян «Перахоп» у васьмі раёнах Магілёўскай вобласьці. Кіроўца спрабаваў схавацца ад пагоні, аднак быў затрыманы, паведамляе БелаПан.

У дачыненьні да мужчыны распачатая справа на падставе артыкула 186 Крымінальнага кодэкса (пагроза забойствам). У затрыманага канфіскаваны пнэўматычны пісталет.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG