Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступствы пратэсту супраць «Захаду-2017»: Паўлінковіча асудзілі, Севярынец і Кулакоў на чарзе


Акцыя супраць вучэньняў «Захад-2017» у Дзень беларускай вайсковай славы. Менск, 8 верасьня 2017 году
Акцыя супраць вучэньняў «Захад-2017» у Дзень беларускай вайсковай славы. Менск, 8 верасьня 2017 году

Сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Павал Севярынец паведаміў, што ягоным бацькам у Віцебск прыйшла позва на ягонае імя за ўдзел у акцыі папярэджаньня 8 верасьня ў Менску.

Тады некалькі сотняў чалавек пратэставалі супраць сумесных расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2017» і патрабавалі неадкладнага вываду падразьдзяленьняў узброеных сілаў Расейскай Фэдэрацыі з тэрыторыі Беларусі.

Пры канцы была прынятая калектыўная прысяга на вернасьць Айчыне.

Севярынца заклікаюць зьявіцца ў Цэнтральны райаддзел унутраных спраў Менску 15 верасьня для афармленьня пратаколу.

8 верасьня, падчас акцыі «За мірную Беларусь», арганізаваную Беларускім нацыянальным кангрэсам, адзін зь лідэраў БХД выступіў на мітынгу ў абарону незалежнасьці Беларусі на сталічнай Кастрычніцкай плошчы.

Павал Севярынец, Мікола Статкевіч і Ўладзімер Някляеў на акцыі 8 верасьня
Павал Севярынец, Мікола Статкевіч і Ўладзімер Някляеў на акцыі 8 верасьня

Напярэдадні аналягічную позву атрымаў менскі актывіст Леанід Кулакоў . Яго выклікаюць у Савецкі райаддзел міліцыі для азнаямленьня з пратаколам аб удзеле ў несанкцыянаваным мітынгу і шэсьці 8 верасьня.

13 верасьня Ленінскі суд Магілёва прысудзіў штраф у 20 базавых велічыняў (460 рублёў) сябру аргкамітэту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Станіславу Паўлінковічу. Ён прызнаны вінаватым у парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Паводле пастановы судзьдзі Аксаны Ратнікавай, актывіст удзельнічаў у несанкцыянаванай акцыі пратэсту ў Менску 8 верасьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG