Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына не выключае, што адна з выбарчых кампаній пройдзе раней, увосень 2019 году


Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына не выключае правядзеньня адной з выбарчых кампаній 2020 году ў больш раньнія тэрміны.

Яна сказала, што прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары ў 2020 годзе ў Беларусі па тэрмінах амаль цалкам супадаюць: прэзыдэнцкія павінны адбыцца не пазьней за 30 жніўня, а выбары ў Палату прадстаўнікоў — не пазьней за 10 верасьня.

«Я ня думаю, што гэтыя выбары сумесьцяць. Хутчэй за ўсё, калі прыйдзе час, будзе прынята адпаведнае палітычнае рашэньне і нейкую выбарчую кампанію перанясуць на больш раньні тэрмін. А ўжо якую — пра гэта павінны дамовіцца кіраўнік дзяржавы і парлямэнт», — сказала ў інтэрвію БелТА Лідзія Ярмошына.

Паводле Ярмошынай, было б больш разумна правесьці адну з выбарчых кампаній увосень 2019 году.

«Усё будзе залежаць ад вельмі шматлікіх фактараў — і ад міжнароднай абстаноўкі, і ад эканамічнага становішча. Плюс будзе падрыхтавана сур’ёзная палітычная аналітыка, правядуць дасьледаваньні. Пакуль што занадта рана пра гэта казаць», — дадала кіраўніца ЦВК.

Паводле прапановы ЦВК, папярэдняя дата правядзеньня мясцовых выбараў у Беларусі — 18 лютага 2018 году. Аднак канчатковае рашэньне па гэтым пытаньні прыме кіраўнік краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG